ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лістапада 2022, 15:32

Дзяржсакратарыят Савета бяспекі Беларусі і Міністэрства грамадскай бяспекі В'етнама падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

То Лам і Аляксандр Вальфовіч
То Лам і Аляксандр Вальфовіч

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч 24 лістапада сустрэўся з міністрам грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам То Ламам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі, адзначыўшы яго пазітыўную дынаміку па ўсіх напрамках. Выказана зацікаўленасць развіваць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам, а таксама вызначаны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння.

Па выніках сустрэчы падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам грамадскай бяспекі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у галіне забеспячэння бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі