ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 ліпеня 2021, 10:29

Дзяржкаммаёмасць прапануе беларусам абмеркаваць пытанні арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю

Фота з архіва
Фота з архіва

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект указа Прэзідэнта "Аб арэндзе і бязвыплатным карыстанні маёмасцю", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Прадметам прававога рэгулявання праекта дакумента з'яўляюцца грамадскія адносіны па часовым валоданні і карыстанні маёмасцю, што знаходзіцца ў дзяржуласнасці, а таксама ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый знаходзіцца ва ўласнасці Беларусі і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Праект указа накіраваны на далейшае ўдасканаленне арэндных адносін, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці, а таксама маёмасці, што знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, а таксама ўдакладненне асобных норм указа ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю".

Арганізатар публічнага абмеркавання - Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 22 ліпеня па 1 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі