Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 ліпеня 2019, 16:22

Дзяржэнергагазнагляд пачаў афармляць пашпарты гатоўнасці спажыўцоў да ацяпляльнага сезона

16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржэнергагазнагляд пачаў афармляць і рэгістраваць пашпарты гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд 2019-2020 гадоў. Падрыхтоўка да работы ў ацяпляльны сезон абмяркоўвалася на пасяджэнні штаба ў Міністэрстве энергетыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

На пасяджэнні заслуханы даклады аб'яднанняў "Белэнерга" і "Белпалівагаз", як выконваюцца арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы да асенне-зімовага перыяду.

Адзначана, што рамонт асноўнага энергетычнага і газавага абсталявання, цеплавых, электрычных і газавых сетак вядзецца ў адпаведнасці з зацверджанымі графікамі. Па ДВА "Белэнерга" фактычны аб'ём выканання капітальнага рамонту ад гадавога плана склаў: 32 працэнты па энергетычных катлах, 21 працэнт - па турбінах, 38 працэнтаў - па вадагрэйных катлах і 66 працэнтаў па паравых, 26 працэнтаў - па генератарах, 17 працэнтаў - па падстанцыях 35-110 кВ.

Арганізацыі ДВА "Белпалівагаз" праводзяць комплекснае прыборнае абследаванне падземных газаправодаў (ужо абследавана 52,8 працэнта гадавога плана), ацэнку тэхнічнага стану падземных газаправодаў з тэрмінам службы 40 і больш гадоў (58,4 працэнта гадавога плана), замену маральна ўстарэлага бытавога газавага абсталявання (84,1 працэнта гадавога плана).

Па стане на 1 ліпеня арганізацыямі "Белпалівагаза" здабыта каля 1 612,6 тыс. т торфу, выраблена 459,6 тыс. т паліўных брыкетаў.

Чарговае пасяджэнне штаба адбудзецца ў жніўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі