
19 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дзяржаўная Дума Расіі 19 верасня ратыфікавала пагадненне аб сумесным матэрыяльна-тэхнічным і медыцынскім забеспячэнні Калектыўных сіл Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як адзначыў, прадстаўляючы парламентарыям дакумент, намеснік міністра абароны Расіі Мікалай Панкоў, пагадненне накіравана на ўдасканаленне прававога рэгулявання пытанняў арганізацыі і ажыццяўлення матэрыяльна-тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння войскаў АДКБ пры сумесным вырашэнні імі задач па забеспячэнні калектыўнай бяспекі, а таксама ў ходзе сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.
Пагадненне разлічана на ўвесь тэрмін дзеяння Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Гэта пагадненне было падпісана ў Душанбэ 16 верасня 2021 года.-0-