ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2020, 15:02

Дзяржава прадоўжыць удзяляць асаблівую ўвагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі - Петрышэнка

Ігар Петрышэнка ў час наведвання Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра
Ігар Петрышэнка ў час наведвання Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава прадоўжыць удзяляць асаблівую ўвагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання Беларускага пратэзна-артапедычнага аднаўленчага цэнтра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Каля 6 працэнтаў насельніцтва краіны маюць абмежаваныя магчымасці. "Дзяржава прадоўжыць удзяляць асаблівую ўвагу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта датычыцца і развіцця безбар'ернага асяроддзя, інклюзіўнага атрымання адукацыі. Работа нашых рэабілітолагаў, медыкаў у цеснай звязцы з органамі сацыяльнай абароны і ўкараненне інавацыйных распрацовак дадуць магчымасць палепшыць жыццё людзей з інваліднасцю. У нас ёсць усе ўмовы і сродкі для гэтага", - сказаў Ігар Петрышэнка.

"Кіраўнік дзяржавы ў сваім Пасланні беларускаму народу і парламенту яшчэ раз акцэнтаваў увагу на тым, што наша краіна мае высокую сацыяльна арыентаваную накіраванасць, сацыяльны аспект у нас на першым плане", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр з'яўляецца адзіным вялікім вытворцам і пастаўшчыком пратэзна-артапедычных вырабаў і тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі ў краіне. Прадпрыемства ўваходзіць у сістэму арганізацый Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Цэнтр пастаянна ўдзяляе увагу пашырэнню асартыменту выпускаемай прадукцыі, праводзіць работу па асваенні і ўкараненні новых тэхналогій вырабу тэхнічных прыстасаванняў для сацыяльнай рэабілітацыі і пратэзных вырабаў. За апошнія 5 гадоў тут значна пашырыўся асартымент выпускаемай прадукцыі. Укаранёна ў вытворчасць больш за 108 новых вырабаў. Прадукцыя цэнтра вырабляецца як серыйна, так і па індывідуальных заказах і прызначана ў асноўным для ўнутранага спажывання.

Наведваючы вытворцыя цэхі прадпрыемства, Ігар Петрышэнка адзначыў, што сёння дзякуючы цэнтру ў поўнай меры задавольваюцца патрэбнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр таксама аказвае насельніцтву шырокі спектр рэабілітацыйных паслуг: стацыянарнае пратэзаванне, навучанне ходзьбе і карыстанню пратэзамі, рознабаковае аднаўленчае лячэнне, лячэбна-аздараўленчыя і прафілактычныя паслугі, навучанне па рабочых спецыяльнасцях і прафесійная перападрыхтоўка з выдачай адпаведных кваліфікацыйных дакументаў.

З 2019 года тут наладжана і супрацоўніцтва з расійскай кампаніяй па вытворчасці біянічных і цягавых пратэзаў рук для дзяцей і дарослых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі