ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 12:57

Дзяржава чуе і бачыць, якія пытанні сёння актуальны для моладзі - Кадлубай

У час круглага стала
У час круглага стала

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава чуе і бачыць, якія пытанні сёння актуальны для моладзі. Аб гэтым у час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА заявіў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.

"Сёння мы можам прадаставіць беларускай моладзі даволі вялікі выбар форм дзейнасці: ад студэнцкага самакіравання, валанцёрскага руху да аказання садзейнічання ў адкрыцці ўласнай справы і працаўладкавання. Дарэчы, ужо сёння больш за 3 тыс. чалавек заняты ў дзейнасці студэнцкіх атрадаў, 60 тыс. з'яўляюцца валанцёрамі, у розныя формы студэнцкага самакіравання ўключаны 46 тыс. навучэнцаў устаноў вышэйшай адукацыі", - расказаў Аляксандр Кадлубай.

Паводле яго слоў, дзяржава актыўна падтрымлівае грамадскія ініцыятывы моладзі. "Пры органах улады ёсць маладзёжныя кансультатыўныя і прадстаўнічыя структуры, якія з'яўляюцца значным напрамкам развіцця дзяржаўнага і грамадскага партнёрства. Міністэрствам адукацыі адкрыты Рэспубліканскі маладзёжны цэнтр, дзе ніводная ініцыятыва маладых грамадзян не застанецца без увагі. Правядзенне II Еўрапейскіх гульняў у Мінску дало імпульс развіццю валанцёрства ў Беларусі. Створаны рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што дзяржава чуе і бачыць, якія пытанні і праблемы актуальны для моладзі", - адзначыў намеснік міністра.

Аляксандр Кадлубай падкрэсліў, што цяпер прапрацоўваецца механізм дзяржаўнага фінансавання розных маладзёжных ініцыятыў, што дасць магчымасць кожнай маладзёжнай арганізацыі атрымаць фінансавую падтрымку на рэалізацыю сваіх праектаў і ідэй. "Дарэчы, 15 ліпеня па ініцыятыве моладзі ў маладзёжнай сталіцы Беларусі - горадзе Гродне будзе дадзены старт праекту "Рэспубліканскі маладзёжны поезд #БеларусьМоладзьАдзінства". На працягу сямі дзён моладзь праедзе каля 2 тыс.км, наведае восем гарадоў у розных кутках нашай краіны. Гэта адзін з многіх праектаў, які прыдуманы моладдзю і падтрыманы органамі дзяржаўнага кіравання і маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі