Фота Дзяржстандарту
25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны стандарт "Менеджмент якасці. Сістэмы беражлівага менеджменту. Патрабаванні і інструкцыя па прымяненні" прыняты пастановай Дзяржстандарту нумар 49 ад 15 красавіка 2025 года і ўведзены ў дзеянне з 16 красавіка бягучага года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Дакумент распрацаваны Беларускім дзяржаўным інстытутам стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) у рамках рэалізацыі дарожнай карты мерапрыемстваў па ўкараненні прынцыпаў беражлівай вытворчасці, зацверджанай Саветам Міністраў. Пры яго падрыхтоўцы былі прааналізаваны шматлікія міжнародныя дакументы, практыкі розных краін і вопыт айчынных прадпрыемстваў, органаў дзяржкіравання.
"Працэс распрацоўкі стандарту ўключаў устаноўленыя стадыі для ўліку інтарэсаў усіх бакоў і дасягнення кансэнсусу, якія прайшлі ў даволі кароткія тэрміны, - адзначылі ў БелДІСС. - Ад пачатку распрацоўкі да зацвярджэння прайшло два з паловай месяцы. Актуальнасць і запатрабаванасць стандарту падкрэслівае факт актыўнага ўключэння розных арганізацый у гэты працэс: у час публічнага разгляду паступіла больш за 80 водзываў. У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржстандарту, Міністэрства эканомікі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрнаў "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", "Белдзяржхарчпрам", "Белнафтахім", прадпрыемстваў рознай формы ўласнасці, што дало магчымасць напоўніць першую рэдакцыю праекта неабходнымі ўдакладненнямі, дапаўненнямі, практычнай інструкцыяй, каб стандарт быў максімальна зразумелым для арганізацый і стаў рэальным інструментам паляпшэння іх работы".
Новы дзяржаўны стандарт устанаўлівае патрабаванні да сістэмы беражлівага менеджменту і інструкцыю па яе прымяненні. Гэта сістэма ствараецца для забеспячэння паставак спажыўцу прадукцыі і паслуг адпаведнай якасці пры аптымальных затратах і ў неабходны час. Баланс гэтых характарыстык можа быць забяспечаны з выкарыстаннем рызыкаарыентаванага праектна-працэснага падыходу да сістэмы менеджменту арганізацыі і яе ланцужкоў паставак. З прычыны гэтага сістэма беражлівага менеджменту не можа рэзультатыўна і эфектыўна развівацца асобна ад сістэмы менеджменту якасці і іншых сістэм менеджменту арганізацыі, таму дзяржаўны стандарт на сістэмы беражлівага менеджменту пабудаваны на аснове высокаўзроўневай структуры стандартаў на сістэмы менеджменту, прынятай на міжнародным узроўні. Стандарт можа выкарыстоўваць любая арганізацыя незалежна ад формы ўласнасці, памеру, сферы дзейнасці.
Беражлівы менеджмент - гэта падыход да паляпшэння якасці і вымерных вынікаў, які прадугледжвае змяненне культуры ў арганізацыях. Ён заснаваны на фундаменце каштоўнасцей, што складаецца з 14 агульнапрынятых прынцыпаў беражлівага мененджменту. Яны вызначаны ў стандарце. Дзяржаўны стандарт таксама дае магчымасць паэтапна ўдасканальваць сістэму беражлівага менеджменту, прадугледжваючы чатыры ўзроўні. Практычную каштоўнасць дакументу надаюць размешчаныя ў ім рэкамендацыі, якія дапамогуць арганізацыям больш эфектыўна асвоіць прапануемыя тэхнікі.
Як паведамілі ў Дзяржстандарце, наступнымі крокамі па ўкараненні стандарту ў арганізацыях краіны і правядзенні сертыфікацыі сістэм беражлівай вытворчасці на адпаведнасць яго патрабаванням стануць фарміраванне інфраструктуры органаў па сертыфікацыі, падрыхтоўка экспертаў-аўдытараў, рэалізацыя адукацыйных праграм для кіраўнікоў і спецыялістаў. Навучальныя курсы і семінары праводзяцца ўжо ў адукацыйным цэнтры "Акадэмія якасці" БелДІСС. Сумесна з галіновымі органамі дзяржкіравання прапрацоўваецца пілотны пералік арганізацый, на якіх будуць сертыфікаваны гэтыя сістэмы. Вынікі яго рэалізацыі будуць прааналізаваны, і на іх аснове прыняты далейшыя крокі па тыражаванні сістэм беражлівага менеджменту. Было адзначана, што для матывацыі работ у гэтым напрамку з 2025 года заснавана новая спецыяльная ўзнагарода "Беражлівы падыход" у рамках конкурсу на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці. Вядзецца, акрамя таго, прапрацоўка механізмаў дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў, якія сертыфікавалі гэтыя сістэмы.-0-