Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2024, 14:33

Дзяржатамнагляд увайшоў у склад савета базавай арганізацыі СНД па развіцці нацыянальных ядзерных інфраструктур

Фота з архіва
Фота з архіва
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работнікі Дзяржатамнагляду Беларусі прынялі ўдзел у першым пасяджэнні дарадчага органа базавай арганізацыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях развіцця нацыянальных ядзерных інфраструктур. У склад дарадчага органа ўвайшлі два работнікі Дзяржатамнагляду, паведамілі БЕЛТА ў дэпартаменце.

"Разгледжаны і ўзгоднены па сутнасці рэдакцыі дакументаў, якія рэгламентуюць дзейнасць дарадчага органа і базавай арганізацыі. Асобная ўвага была ўдзелена разгляду праекта плана работы базавай арганізацыі на 2025 год. У ходзе абмеркаванняў ініцыятывы, прапанаваныя Дзяржатамнаглядам, былі падтрыманы і прыняты", - расказалі ў Дзяржатамнаглядзе.

Пасяджэнне праходзіла ў анлайн-фармаце. У мерапрыемстве прымалі ўдзел прадстаўнікі розных органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый краін СНД, а таксама Выканаўчага камітэта СНД.

Базавая арганізацыя дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па пытаннях развіцця нацыянальных ядзерных інфраструктур была створана рашэннем Эканамічнага савета СНД 8 снежня 2023 года. Асноўнай мэтай арганізацыі з'яўляецца аказанне садзейнічання профільным органам, ведамствам і арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у развіцці нацыянальных ядзерных інфраструктур краін СНД.

Дарадчы орган базавай арганізацыі - грамадскі савет з ліку ўпаўнаважаных прадстаўнікоў профільных органаў, ведамстваў і арганізацый дзяржаў - удзельніц СНД. Асноўная мэта - вызначэнне стратэгічных напрамкаў дзейнасці і зацвярджэнне штогадовых планаў работы базавай арганізацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі