22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўныя інспектары пастаянна сочаць за бяспекай на пляцоўцы БелАЭС. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення рэгулявання ядзернай бяспекі Дзяржатамнагляду Віген Марухян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дзяржаўны нагляд у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі выконваецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі МАГАТЭ. Яны маюць на ўвазе ў тым ліку наяўнасць сістэмы дзяржаўных інспектараў. Неабходна дакументаванне ўсіх працэдур. Праводзяцца планавыя і пазапланавыя праверкі. Акрамя таго, на пляцоўцы БелАЭС пастаянна знаходзіцца шэсць інспектараў, якія праводзяць пастаянны нагляд за работай станцыі. Праводзяцца інспекцыі і з цэнтральнага апарату, складаецца план на год", - сказаў Віген Марухян.
Беларуская АЭС з двума энергаблокамі была поўнасцю ўведзена ў эксплуатацыю ў лістападзе 2023 года. У 2024 годзе праводзіліся планава-папераджальныя рамонты на першым і другім энергаблоках. Гэтыя мерапрыемствы рэгламентуюцца базавымі праграмамі нагляду, што датычацца ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, фізічнай аховы, развіцця культуры бяспекі.
Што датычыцца пастаяннага нагляду, інспекцыйная дзейнасць грунтуецца на прафілактычных мерах, у іх ліку абходы інспектараў, інспекцыі ядзерна небяспечных работ.
"За 2024 год парушэнняў меж і ўмоў бяспечнай эксплуатацыі, якія закладзены ў праекце БелАЭС, не зафіксавана. Крытычных парушэнняў норм і правіл, якія распрацаваны Дзяржатамнаглядам для атамнай станцыі, таксама не выяўлена", - падкрэсліў Віген Марухян.-0-