Фота з архіва
12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сайце Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка апублікаваны спіс выпускнікоў, рэкамендаваных да залічэння ў ВНУ і ліцэі без уступных іспытаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Таццяна Шыбіцкая.
Інфармацыя аб выдачы дакументаў будзе паведамлена дадаткова. "Запыты на атрыманне рэкамендацый прымаліся з 24 сакавіка па 15 красавіка. За гэты перыяд паступіла 184 запыты. Сярод іх 165 - аб уключэнні ў спіс рэкамендаваных на залічэнне ва ўстановы вышэйшай адукацыі, размешчаныя на тэрыторыі Мінска, сем запытаў - на ўключэнне ў спіс рэкамендаваных наглядальным саветам да залічэння ў рэгіянальныя ВНУ. Акрамя таго, было чатыры запыты аб уключэнні ў спіс рэкамендаваных да залічэння ў сталічныя ліцэі, і восем запытаў - аб уключэнні ў спіс рэкамендаваных да залічэння ў рэгіянальныя ліцэі", - расказала Таццяны Шыбіцкая.
Пасяджэнне наглядальнага савета, прысвечанае выдачы рэкамендацый для паступлення ў ліцэі і ВНУ без іспытаў, прайшло ва ўстанове 6 мая. "У рамках пасяджэння адбылася выстаўка праектаў, прадстаўленых навучэнцамі - кандыдатамі на атрыманне рэкамендацый. Усяго да гэтай выстаўкі было дапушчана 179 навучэнцаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Усе яны атрымалі рэкамендацыю наглядальнага савета па паступленні ў ліцэі і ўніверсітэты. Так, 164 чалавекі рэкамендаваны ў ВНУ Мінска, шэсць чалавек - у ВНУ рэгіёнаў, тры кандыдаты атрымалі рэкамендацыі на залічэнне ў сталічныя ліцэі, і шэсць - у рэгіянальныя ліцэі", - праінфармавала намеснік дырэктара тэхнапарка.
Таццяна Шыбіцкая адзначыла, што рэкамендацыя наглядальнага савета дзіцячага тэхнапарка выдаецца кандыдатам, якія выканалі пэўныя ўмовы. "Напрыклад, дзіця, якое прэтэндуе на атрыманне рэкамендацыі на залічэнне ў сталічныя ВНУ, павінна мець сярэдні бал атэстата па выніках трох чвэрцей бягучага навучальнага года і мінулага навучальнага года не менш за 8. Таксама яно павінна быць двойчы выпускніком вочных змен Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. І не менш за адзін раз прайсці навучанне па сваім адукацыйным напрамку ў дыстанцыйнай форме. Такіх напрамкаў у нас 15. Па кожным з іх былі запыты на ўключэнне ў спіс асоб, рэкамендаваных да залічэння без іспытаў", - канстатавала яна.
Азнаёміцца са спісам можна на сайце ўстановы.-0-