ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 22 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2017, 16:23

Дзіцячыя сады ў Беларусі змогуць адкрываць платныя групы

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзіцячыя сады ў Беларусі змогуць адкрываць платныя групы. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Альбіны Давідовіч, магчымасць рэалізацыі праграмы дашкольнай адукацыі на платнай аснове закладзена ў праекце новага Кодэкса аб адукацыі. "Дзяржаўныя ўстановы дашкольнай адукацыі змогуць адкрываць платныя групы і працаваць у іх поўнасцю на платнай аснове. Такая патрэбнасць выказвалася бацькамі, адпаведна, да нас паступалі запыты ад дзіцячых садоў. Мы вывучылі вопыт іншых краін у гэтым пытанні і заклалі такую магчымасць у праект Кодэкса аб адукацыі", - сказала яна.

Што датычыцца прагназуемага кошту наведвання платных груп, прадстаўнік міністэрства адзначыла, што ён будзе залежаць ад набору паслуг, што рэалізуюцца ў кожнай канкрэтнай групе. "Калі ў адной групе дзеці будуць вывучаць англійскую мову, а ў іншай да яе дабавіцца харэаграфія, то і аплата, зыходзячы з гэтага, будзе адрознівацца. Можна, вядома, у гэтым выпадку правесці аналогію з прыватнымі дзіцячымі садамі, але кошт наведвання платных груп у дзяржаўных установах адукацыі будзе значны ніжэйшы", - канстатавала Альбіна Давідовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі