Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы будзе маштабна прадстаўлена дзіцячая літаратура. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Уладзімір Андрыевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Тэндэнцыі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што інтарэс да кнігі павышаецца, адзначыў Уладзімір Андрыевіч. Паводле яго слоў, бацькі і іншыя дарослыя стараюцца далучыць дзіця да кнігі і з гэтай мэтай таксама наведваюць Мінскую кніжную выстаўку-кірмаш. "Гэта вельмі важна, і наш выдавец улоўлівае такую тэндэнцыю. Так, у мінулым годзе значна павялічылася колькасць выданняў для дзяцей - як па назвах, так і па тыражы", - расказаў начальнік упраўлення.
У гэтым годзе дзіцячая літаратура на выстаўцы-кірмашы будзе прадстаўлена яшчэ больш аб'ёмна і маштабна. "Бацькі могуць прыйсці з дзецьмі, пагуляць, пачытаць, сустрэцца з аўтарамі, што вельмі важна", - адзначыў Уладзімір Андрыевіч.
Прасочваецца і яшчэ адна тэндэнцыя на кніжнай прасторы, расказаў начальнік упраўлення: "У наш складаны час чытач усё больш звяртае ўвагу на духоўна-асветную літаратуру. Ён хоча пачытаць пра дружбу, узаемаразуменне, любоў. І нашы выдавецтвы ў мінулым годзе на 80 працэнтаў павялічылі выданне такой літаратуры".
Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 14 па 17 сакавіка. У час яе правядзення адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".-0-