
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для дзяцей з ДНР, якія адпачываюць у Беларусі, 5 чэрвеня была арганізавана чарговая цікавая акцыя - яны згулялі ў хакей, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пад кіраўніцтвам трэнера хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі, члена Савета Рэспублікі Дзмітрыя Баскава госці паспаборнічалі на пляцоўцы сталічнай "Алімпік-Арэны". Гэта не першы выхад на лёд дзяцей з Данбаса: 1 чэрвеня яны з задавальненнем пакаталіся на каньках, а цяпер праверылі свае сілы ў сапраўдным хакейным паядынку.

"Пасля першай пробы лёду дзеці з Данецкай Народнай Рэспублікі былі так натхнёны, што ідэя згуляць з імі ў хакей нарадзілася сама сабой. Мы рады раздзяліць з імі любоў да спорту, бо важна прывіваць новаму пакаленню правільныя агульначалавечыя каштоўнасці. Для мяне вялікі гонар сустракаць у Мінску юных гасцей з Данбаса, гэтыя дзеці маюць асаблівую патрэбу ў падтрымцы, спакоі і бяспецы, якія сёння можа забяспечыць наша краіна. Спадзяюся, гэтыя кароткатэрміновыя канікулы дапамогуць ім набрацца сіл і энергіі, пазнаёміцца з беларускімі равеснікамі і атрымаць яркія ўражанні, якія яны забяруць з сабой", - падкрэсліў Дзмітрый Баскаў.-0-