Фота з архіва
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У школах, асабліва пачатковых класах, рэкамендуецца выкарыстоўваць канторкі - вучнёўскія сталы для работы стоячы. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прафесар кафедры гігіены і аховы здароўя дзяцей з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ доктар медыцынскіх навук Алена Гузік.
Паводле яе слоў, канторкі для школ закуплены, аднак часта яны выкарыстоўваюцца не па назначэнні. Разам з тым навуковыя даследаванні даказваюць іх карысць. Дзецям 7-10 гадоў няпроста правесці цэлы ўрок, седзячы за партай, таму яны пачынаюць круціцца. Добры педагог прапануе такому дзіцяці змяніць від дзейнасці, напрыклад, правядзе кароткую фізкультмінутку або папросіць сцерці крэйду з дошкі.
Як растлумачыла Алена Гузік, немагчымасць выседзець цэлы ўрок для маленькіх дзяцей звязана з асаблівасцямі вышэйшай нервовай дзейнасці. Некаторыя дзеці ў пачатковай школе не могуць знаходзіцца ў становішчы седзячы больш як 7-10 мінут у дзень. Такім школьнікам пажадана прапанаваць займацца не толькі седзячы, але і стоячы.
Зрэшты, канторкі можна выкарыстоўваць у працэсе навучання і ў старэйшых класах. Прафесар кафедры растлумачыла, што дзякуючы змене дзейнасці, магчымасці працаваць як седзячы, так і стоячы, у вучняў умацоўваецца апорна-рухальны, вестыбулярны апарат, яны менш стамляюцца. Ёсць даследаванні, якія сведчаць аб павелічэнні жыццёвай ёмістасці лёгкіх пры актыўным выкарыстанні канторак у час вучэбных заняткаў. Дзякуючы механічнай нагрузцы на суставы ніжніх канечнасцей, у тым ліку ступні, забяспечваюцца ўмовы для ўмацавання мышцаў і звязак ніжніх канечнасцей, што садзейнічае фарміраванню зводаў ступні і можа служыць адным са спосабаў прафілактыкі і карэкцыі дэфармацый ступняў у вучняў.
Па правілах канторка ставіцца каля сцяны, супрацьлеглай дошцы, або каля сцяны, супрацьлеглай святлу. Калі паставіць яе ў праходах паміж партамі, можна закрыць натуральнае святло або абмежаваць прагляд матэрыялу на дошцы для іншых вучняў. Вышыня над падлогай пярэдняга краю стальніцы канторкі, павернутай да вучня, павінна быць 75 см - для вучняў ростам 115-130 см, 85 см - пры росце 130-145 см, 95 см - пры росце 145-160 см. Вугал нахілу стальніцы - 15-17 градусаў. У адпаведнасці з гігіенічнымі рэгламентамі працягласць бесперапыннай работы за канторкай не павінна перавышаць 7-10 мінут для вучняў 1-4-х класаў, 15 мінут - для вучняў 5-11-х (12-х) класаў.
Алена Гузік заўважыла, што не кожны вучань можа прастаяць за канторкай адразу 7-10 мінут у пачатковай школе і 10-15 мінут у больш старшых класах. Таму, паводле яе слоў, у кожным выпадку павінен быць індывідуальны падыход.-0-