Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2024, 12:32

Дзень адкрытых дзвярэй пройдзе ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС 26 кастрычніка

Фота з архіва
Фота з архіва
21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Універсітэт грамадзянскай абароны МНС правядзе 26 кастрычніка дзень адкрытых дзвярэй. Будучыя абітурыенты і іх бацькі змогуць азнаёміцца з асаблівасцямі навучання ў выратавальнай ВНУ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

Мерапрыемства пачнецца з рэгістрацыі ўдзельнікаў у 10.00 па адрасе: г.Мінск, вул.Машынабудаўнікоў, 27. Асноўная праграма стартуе ў 11.00.

Гасцям будуць прадстаўлены факультэты папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і тэхнасфернай бяспекі, дзе яны атрымаюць магчымасць даведацца больш пра напрамкі навучання і перспектывы далейшага працаўладкавання. Удзельнікі мерапрыемства змогуць убачыць работу вучэбнай аварыйна-выратавальнай часці, азнаёміцца з пажарнай і аварыйна-выратавальнай тэхнікай, а таксама даведацца пра спецыфіку баявой падрыхтоўкі дзяжурнай змены. Наведвальнікам таксама будзе прадэманстравана вучэбна-лабараторная база ўніверсітэта. Гэта дасць магчымасць будучым абітурыентам ацаніць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу. Курсанты і выкладчыкі ўніверсітэта правядуць экскурсіі па карпусах, раскажуць, як арганізавана іх вучоба і штодзённае жыццё, а таксама падзеляцца асабістымі ўражаннямі ад навучання ў выратавальнай ВНУ.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена прыёмнай кампаніі 2025 года. Прадстаўнікі прыёмнай камісіі ВНУ раскажуць аб патрабаваннях да абітурыентаў і аб асаблівасцях уступных іспытаў.

Намеснік адказнага сакратара прыёмнай камісіі Ілья Барысевіч падкрэсліў, што дзень адкрытых дзвярэй - важнае мерапрыемства, якое дапамагае абітурыентам зрабіць усвядомлены выбар. "Для нас вельмі важна, каб кожны абітурыент, які паступае ва УГА МНС, выразна разумеў, якія задачы перад ім будуць стаяць. Дзень адкрытых дзвярэй дае магчымасць не толькі даведацца аб правілах паступлення і адукацыйным працэсе, але і пазнаёміцца з жыццём курсантаў, іх побытам і асаблівасцямі падрыхтоўкі. Мы імкнёмся стварыць максімальна адкрытыя ўмовыя для стасункаў з будучымі курсантамі і іх бацькамі, каб кожны мог атрымаць адказы на свае пытанні і зразумець, ці гатовы ён звязаць сваё жыццё з прафесіяй ратавальніка".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі