26 чэрвеня, Ніжні Ноўгарад /Кар. БЕЛТА/. У Ніжнім Ноўгарадзе 26 чэрвеня пачнецца дзелавая праграма XII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Форум пачаў работу напярэдадні, але асноўная праграма стартуе менавіта сёння. Форум рэгіёнаў прызначаны ўмацаваць гандлёва-эканамічныя, навукова-адукацыйныя і культурныя сувязі паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй. Ён нацэлены на пашырэнне дзелавых кантактаў і развіццё перспектыўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва.
Як чакаецца, на форуме будзе падпісана больш за 100 кантрактаў на больш як Br700 млн. А за 11 гадоў форумаў, якія праходзілі ў нашых краінах, падпісана каля 1 тыс. розных пагадненняў, кантрактаў на больш як $8 млрд. Што датычыцца дакументаў, якія будуць вызначаць двухбаковае супрацоўніцтва (розныя пагадненні, дагаворы), - іх будзе падпісана больш за 140.
На працягу двух дзён у рамках форуму разгорне работу выстаўка дасягненняў народнай гаспадаркі рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Тут будуць прадстаўлены перадавыя распрацоўкі і тэхналогіі беларускіх і расійскіх кампаній, асноўныя дасягненні арганізацый Беларусі і Расіі ва ўсіх галінах эканомікі.
Акрамя таго, сёння пройдзе сумеснае пасяджэнне кіруючых органаў Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі і Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі. У гэты ж дзень адбудуцца пасяджэнні сямі секцый ХІІ Форуму рэгіёнаў. Таксама ў гэты дзень пройдзе сесія Падліковай палаты Расіі і Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі "Сацыяльная падтрымка насельніцтва: роля інстытутаў знешняга дзяржаўнага аўдыту". На сесіі выступяць намеснік старшыні КДК Андрэй Лабовіч, кіраўнікі камітэтаў дзяржкантролю Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. На палях форуму таксама запланавана падпісанне шэрага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абласнымі камітэтамі дзяржкантролю Беларусі і кантрольна-падліковымі органамі суб'ектаў Расіі.

Адбудзецца таксама сумеснае мерапрыемства гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Расіі "Перспектыўныя праекты дзелавога супрацоўніцтва рэгіёнаў Расіі і Беларусі - аснова дабрабыту будучых пакаленняў".
Сустрэча старшыні Савета Федэрацыі Валянціны Мацвіенка і старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з прадстаўнікамі моладзі Расіі і Беларусі таксама запланавана на 26 чэрвеня.

Завершыць сённяшні дзень канцэртная праграма, якая аб'яднае артыстаў дзвюх краін розных пакаленняў. На сцэне прагучаць любімыя песні беларусаў і расіян - у дуэтным выкананні, дзе артысты стануць сімваламі культурнага дыялогу і дружбы паміж нашымі народамі. Асаблівую атмасферу створыць візуальнае афармленне, натхнёнае народнымі промысламі, традыцыйнымі арнаментамі і этнаграфічнымі матывамі - пазнаваемымі сімваламі дзвюх краін, якія пераплятаюцца ў адзіным мастацкім кодзе.

Пленарнае пасяджэнне ХІІ Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі "Моладзь Беларусі і Расіі - наследнікі Вялікай Перамогі і будучыня Саюзнай дзяржавы" запланавана на 27 чэрвеня.-0-
Фота Таццяны Матусевіч