Сцяг Пятніца, 6 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 сакавіка 2026, 12:39

Дзе ў Беларусі 7 сакавіка паветра прагрэецца да +14°С, адказалі сіноптыкі

 

Фота з архіва
Фота з архіва
6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Што падрыхтавала надвор'е 7 сакавіка для беларусаў, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы слабы туман, на дарогах - галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 3-8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў марозу, днём будзе 5-11 градусаў цяпла, па захадзе - да плюс 14.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі