Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзе сёння ў Беларусі чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Сёння ў перыяд з 12.20 да 18.00 на большай частцы тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с", - расказалі ў Белгідрамеце.
Як адзначылі сіноптыкі, у Мінскай вобласці сёння таксама з 12.20 да 18.00 па захадзе прагназуюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
Навальнічная абстаноўка ў абласцях захаваецца да канца дня.-0-