Навіны сюжэта
"Праект "Краіна гаворыць""
2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый Аляксейчык у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" расказаў, чаму калектыўны дагавор патрэбны ў кожнай арганізацыі.
Пазіцыя прафсаюзаў непахісная - калектыўны дагавор павінен быць у кожнай арганізацыі, заявіў Дзмітрый Аляксейчык. "Практычна ва ўсіх буйных арганізацыях, дзе сацыяльна адказныя наймальнікі, існуе калектыўны дагавор. Буйныя арганізацыі - гэта 25 і больш работнікаў. Мы павінны прывязвацца яшчэ і да прафсаюзнага членства, каб у нас была магчымасць уступаць з наймальнікам у калектыўныя перагаворы. Нам неабходна адпаведная колькасць членаў прафсаюзаў. Мы таксама працуем у гэтым напрамку", - адзначыў ён.

Тым не менш, ёсць наймальнікі, якія не зусім разумеюць, што ім дасць калектыўны дагавор. "Наймальнік праз калектыўны дагавор можа першае - павысіць сваю рэпутацыю ў працоўным калектыве. Другое, што можа зрабіць наймальнік праз калектыўны дагавор, - дысцыплінаваць супрацоўнікаў. Таксама ён можа павысіць у работніка матывацыю да працы праз пэўныя нормы, стымулюючы павышэнне якасці работы, і гэтак далей", - звярнуў увагу начальнік галоўнага ўпраўлення.
Акрамя таго, сёння вельмі важна і актуальна, рэалізуючы і напаўняючы калдагавор дадатковымі гарантыямі, вырашаць пытанне дэфіцыту кадраў. "Можна ўтрымаць каштоўныя кадры на прадпрыемстве. Гэта ўсё можна зрабіць у рамках калектыўнага дагавора. Наймальнік паказвае, што ён адкрыты, што яму няма чаго ўтойваць. Ён не будзе ўстанаўліваць Іванову, Пятрову, Сідараву асобныя выплаты. Мы ўсе жывём у рамках аднаго дакумента, у рамках аднаго дагавора. Таму вось яна - прафсаюзная салідарнасць", - рэзюмаваў Дзмітрый Аляксейчык.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.