Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 кастрычніка 2020, 15:43

Дыстанцыраванне і нашэнне маскі ў перыяд пандэміі вельмі важна - санэпідслужба

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыстанцыраванне і нашэнне маскі ў перыяд пандэміі каранавіруса вельмі важна, паведаміла журналістам загадчыца аддзялення імунапрафілактыкі ДУ "Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя" Вераніка Высоцкая, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У тых месцах, дзе вы не можаце гарантаваць, што не будзеце кантактаваць з магчымай крыніцай інфекцыі, неабходна насіць маску. Хоць прайшоў і невялікі перыяд з таго часу, як мы жывем ва ўмовах пандэміі, але папярэднія гады вывучэння біялогіі і эпідэміялогіі рэспіраторных вірусаў сведчаць аб тым, што калі ў масцы будзе і крыніца інфекцыі, і няхворы чалавек, то верагоднасць інфіцыравання скарачаецца да 1,5 працэнта", - адзначыла Вераніка Высоцкая. Выкарыстанне масак сур'ёзна ўплывае на распаўсюджванне рэспіраторных вірусаў, дадала загадчыца аддзялення.

Вераніка Высоцкая таксама акцэнтавала ўвагу на неабходнасці захоўваць прынцып сацыяльнага дыстанцыравання, які заключаецца ў максімальным абмежаванні сваіх кантактаў. Кожны чалавек незалежна ад прафесіі, незалежна ад таго, ходзіць ён на работу ці не, павінен змяніць мадэль сваіх паводзін: скараціць кантакты па-за домам на 75 працэнтаў, на рабоце - мінімум на 25 працэнтаў. Гэта дасць магчымасць мінімізаваць колькасць выпадкаў магчымага заражэння рэспіраторнымі інфекцыямі, у тым ліку каранавіруснай інфекцыяй і грыпам.

Захаванне гэтых мер прафілактыкі цяпер вельмі важна, дадала загадчыца аддзялення. Ёсць бессімптомныя носьбіты і людзі, у якіх захворванне каранавірусам і грыпам пакуль у інкубацыйным перыядзе. Яны лічаць сябе здаровымі, таму знаходзяцца ў грамадстве.

Пажылым людзям і тым, хто пакутуе на якія-небудзь хранічныя захворванні, неабходна прытрымлівацца больш строгага варыянта сацыяльнага дыстанцыравання і абмежаваць кантакты наколькі гэта магчыма, заўважыла Вераніка Высоцкая.

Санітарна-эпідэміялагічная служба, як і раней, адпрацоўвае ўсе ачагі каранавіруснай інфекцыі. "Наша работа нацэлена на тое, каб перапыняць распаўсюджванне віруса. Калі маніторынг выявіць неабходнасць увядзення нейкіх лакальных дадатковых мерапрыемстваў, то гэта, зразумела, будзе праводзіцца", - адзначыла яна.

Што датычыцца кампаніі вакцынацыі супраць грыпу, паводле слоў загадчыцы аддзялення, яна праходзіць вельмі актыўна. Цяпер практычна дасягнуты план па вакцынацыі 75 працэнтаў насельніцтва з груп павышанай рызыкі. "Асабліва хочацца адзначыць актыўнасць медыцынскіх работнікаў. У нас ужо вакцынавана супраць грыпу больш за 86 працэнтаў медработнікаў, а таксама звыш 80 працэнтаў асоб, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам. Гэта дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты і г.д.", - сказала загадчыца аддзялення. Вакцынацыю кантынгентаў рызыкі плануецца завяршыць у першай дэкадзе лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі