Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2019, 15:57

Дыспетчары правялі супрацьаварыйную трэніроўку з уключэннем БелАЭС у мадэль энергасістэмы

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аператыўна-дыспетчарскі персанал Беларускай энергасістэмы правёў штогадовую міжсістэмную супрацьаварыйную трэніроўку. Мадэль трэніровачнага комплексу ўпершыню прадугледжвала наяўнасць Беларускай АЭС у балансе энергасістэмы, паведамілі БЕЛТА ў ДВА "Белэнерга".

Мэтай трэніроўкі была адпрацоўка ўзаемадзеяння ўсяго аператыўна-дыспетчарскага персаналу Беларускай энергасістэмы пры рэалізацыі графікаў экстранных адключэнняў спажыўцоў з сілкавальных цэнтраў 6-10(35) кВ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыспетчарскіх службаў усіх чатырох іерархічных узроўняў аператыўна-дыспетчарскага ўпраўлення - на ўзроўні краіны, вобласці, некалькіх раёнаў і раёна. У "Белэнерга" адзначылі, што міжсістэмная трэніроўка такога маштабу была праведзена ўпершыню.

Дэталёва прапрацаваны пытанні хуткасці падняцця нагрузкі на асноўных генерыруючых крыніцах. Аператыўна-дыспетчарскі персанал паспяхова вырашыў задачу па прывядзенні балансу аб'яднанай энергетычнай сістэмы Беларусі ў дапушчальныя межы ва ўмовах работы з Беларускай АЭС.

Мерапрыемства дало магчымасць праверыць гатоўнасць аператыўна-дыспетчарскіх звёнаў да работы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 гадоў, а таксама спраўнасць сістэм дыстанцыйнага кіравання камутацыйнымі апаратамі. Адпрацаваны механізмы і алгарытмы ўвядзення графікаў адключэння спажыўцоў электрычнай магутнасці, інфармавання спажыўцоў.

Пасля завяршэння трэніроўкі быў праведзены падрабязны аналіз дзеянняў удзельнікаў. Пацверджана гатоўнасць аператыўна-дыспетчарскага персаналу аб'яднанай энергасістэмы Беларусі да дзеянняў у аварыйных сітуацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі