Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 сакавіка 2019, 13:23

Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў і ЮНЭЙДС 12 сакавіка падпішуць мемарандум аб узаемаразуменні

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фонд "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" і Аб'яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС) у Беларусі падпішуць мемарандум аб узаемаразуменні. Цырымонія падпісання з удзелам дырэктара фонду Георгія Катуліна і каардынатара ЮНЭЙДС у Беларусі Веры Ільянковай адбудзецца 12 сакавіка ў 11.00 у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года вядзе актыўную работу па прыцягненні партнёраў на нацыянальным і міжнародным узроўнях у мэтах фарміравання і папулярызацыі станоўчага іміджу Гульняў у Беларусі і за яе межамі, прыцягнення грамадскай увагі да ідэй Гульняў, павышэння ўзроўню кваліфікацыі валанцёраў маючага адбыцца мультыспартыўнага форуму.

Мэта мемарандума аб узаемаразуменні з ЮНЭЙДС - развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне папулярызацыі бяспечнага і здаровага ладу жыцця, ліквідацыя любых форм дыскрымінацыі і прадухіленне распаўсюджвання ВІЧ/СНІД з дапамогай адукацыйнай і гуманітарнай спадчыны II Еўрапейскіх гульняў. Супрацоўніцтвам прадугледжаны шырокі спектр мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць дасягненню Мэт устойлівага развіцця, пашырэнню партнёрства Беларусі з ААН, ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі, спыненню эпідэміі СНІД да 2030 года.

Акрэдытацыя СМІ абавязковая. Зарэгістравацца можна па тэлефонах (017) 327-24-47, (044) 583-84-04, электроннай пошце: pressuser@belta.by і на сайце БЕЛТА www.belta.by. Электронныя заяўкі дзейнічаюць толькі пасля атрымання пацвярджэння прэс-цэнтра. Адрас прэс-цэнтра БЕЛТА: г. Мінск, вул. Энгельса, 30-303.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі