Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 кастрычніка 2021, 16:39

Дырэктар тэхнапарка: мы робім упор на развіццё інжынернага мыслення ў дзяцей

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ўпор зроблены на развіццё інжынернага мыслення ў дзяцей, паведаміў сёння журналістам дырэктар Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка Сяргей Сачко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень стварэннем арганізацыйна-метадычных умоў для эфектыўнага развіцця дадатковай адукацыі па тэхнічным, спартыўна-тэхнічным, прыродазнаўча-матэматычным і сацыяльна-эканамічным профілях займаецца Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк. Мы рэалізуем дзве адукацыйныя праграмы: дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і для адораных юнакоў і дзяўчат, - расказаў Сяргей Сачко. - У 2021/2022 навучальным годзе па першым нашым профілі займаецца звыш 39 тыс. навучэнцаў. Вучоба ідзе ў 3300 аб'яднаннях па інтарэсах. І трэба адзначыць, што ўсе праграмы дадатковай адукацыі, якія сёння ў нас распрацаваны, напаўняюцца новым зместам з улікам дынамікі развіцця свету і грамадства. Таму навацыі ў аснове. І наша ўстанова прыкладае максімум намаганняў, каб усе інавацыйныя напрамкі развіваліся ў нашай рэспубліцы".

Паводле яго слоў, на працягу апошніх 5-6 гадоў значна павялічылася колькасць інавацыйных напрамкаў. Сёння яны дасягаюць 70 працэнтаў. Гэта інфармацыйныя тэхналогіі, робататэхніка, дапоўненая віртуальная рэальнасць.

"Адзін з прыярытэтных напрамкаў у развіцці нашай установы - праектная дзейнасць. Асноўная мэта нашых аб'яднанняў - падтрымаць юнакоў і дзяўчат, дапамагчы ў развіцці свайго праекта, каб дзіця захацела далей займацца менавіта гэтым напрамкам. Таму і выкладчыкі цалкам накіраваны на развіццё інжынернага мыслення ў дзяцей, - адзначыў дырэктар тэхнапарка. - Сёння ў рэспубліцы Міністэрствам адукацыі ствараюцца STEM-цэнтры. Каля 150 такіх цэнтраў будзе створана. Цяпер яны напаўняюцца адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базай. Вядома, мы займаемся і прафарыентацыйнай работай, перш за ўсё праз нашы мерапрыемствы. Адно з іх, якое сёння добра развіваецца, - Junior Skills Belarus. Апошні конкурс правялі па 10 кампетэнцыях, цяпер плануем па 11. Гэта значыць, кампетэнцыі ўвесь час змяняюцца і моладзь можа паспрабаваць сябе ў розных напрамках".

Сяргей Сачко асобна спыніўся на праграме дадатковай адукацыі адораных дзяцей і моладзі. "Сёння Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк у партнёрстве з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, выкарыстоўваючы іх базу, лабараторыі і кадравы патэнцыял, вядзе навучанне хлопчыкаў і дзяўчынак па гэтым відзе праграмы. Мы сёння працуем па трох напрамках - "Зялёная хімія" на базе БДУ, "Робататэхніка" на базе БНТУ , "Інфармацыйныя і камп'ютарныя тэхналогіі" на базе БДУІР. З лістапада будзе ў нас чацвёрты напрамак - "Інжынерная экалогія". Ужо створаны неабходныя ўмовы і адпаведныя лабараторыі ў БДТУ", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі