Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 23:57

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН: паход на выбары для значнай часткі беларусаў - традыцыя

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паход на выбары для значнай часткі насельніцтва Беларусі з'яўляецца традыцыяй, паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў, паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў Генадзя Коршунава, беларускае грамадства ў цэлым дастаткова традыцыйнае. Сацыёлагі назіраюць гэта па выніках практычна любых даследаванняў - у каштоўнасных замерах, у ацэнках дынамікі сацыяльна-эканамічнай або сацыяльна-палітычнай сітуацый.

"Для вельмі істотнай часткі насельніцтва паход на выбары з'яўляецца такім рытуалізаваным традыцыйным дзействам. Гэта значыць, з аднаго боку, гэта не столькі палітычныя дзеянні - гэта традыцыя. З іншага, мы задавалі пытанне і адносна ацэнкі практыкі датэрміновага галасавання. Калі не памыляюся, 40-50 працэнтаў станоўча адносяцца да гэтай практыкі. У гэтым канкрэтным выпадку з улікам таго, што былі пераносы выхадных і выбары прыпалі на адзіны выхадны на тыдні, цалкам заканамерна, што людзі пайшлі галасаваць раней", - адзначыў вучоны.

Сёння ў Беларусі асноўны дзень галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Было створана 110 выбарчых акруг і сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 за межамі краіны. Выбарчыя ўчасткі ў краіне адкрыліся ў 8.00 і працавалі да 20.00. Пасля выбарчыя камісіі пачалі падлік галасоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі