Фота з архіва
1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія вучоныя вывучаюць уздзеянне пацяплення клімату на меліярацыйныя сістэмы. Хоць пакуль, нягледзячы на пэўныя зрухі кліматычных умоў, карэнных змяненняў воднага рэжыму не адбылося. Такой інфармацыяй з часопісам "Экономика Беларуси" падзяліўся дырэктар Інстытута меліярацыі НАН Беларусі кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Анжанкоў.
Вясной у Беларусі па-ранейшаму неабходна эфектыўнае асушэнне зямлі перад пасяўной кампаніяй. Гэта на пераўвільготненых землях паскарае пачатак работ на 2-6 тыдняў. Ды і ў цэлым дазваляе весці сельгасвытворчасць на тарфяніках, былых балотах.
Пры вывучэнні цеплавых анамалій даследчыкі прыйшлі да высновы аб неабходнасці ўкаранення інавацыйных сістэм або рэканструкцыі ўжо працуючых.
"Частыя адхіленні цепла-, вільгацезабяспечанасці ад кліматычнай нормы значна ўскладняюць вядзенне раслінаводства, у тым ліку на меліяраваных землях, - абазначыў высновы вучоных Аляксандр Анжанкоў. - У новых умовах павышаецца роля асушальна-ўвільгатняльных сістэм, здольных не толькі адвесці лішкі вады веснавой паводкі, але і затрымаць сцёк у час засухі".
Напрыклад, на Піншчыне сёлета рэалізуюць унікальны праект па рэканструкцыі асушальнай сістэмы з пераводам яе ў асушальна-ўвільгатняльную. Ідэя ў тым, каб максімальна захаваць вільгаць на палях і выкарыстоўваць яе тады, калі паверхневых ападкаў недастаткова. Затрымліваць ваду ў межах меліярацыйнай сістэмы спецыялісты плануюць пры дапамозе спецыяльных калодзежаў-рэгулятараў, якія будуюць перад вадавыпускамі ў водапрыёмнікі - рэкі і вялікія каналы.
Распрацаваны ў інстытуце палімерны калодзеж-рэгулятар адрозніваецца ад традыцыйных збудаванняў герметычнасцю і магчымасцю падтрымання ўзроўню вады без удзелу чалавека.-0-
Поўны тэкст чытайце ў часопісе "Экономика Беларуси"