Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2021, 09:11

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ: мы ніколі не рэкамендавалі ўвядзенне поўнага лакдаўну

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя ніколі не рэкамендавала ўвядзенне поўнага лакдаўну ў сувязі з пандэміяй, заявіў дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге 17 кастрычніка ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Мы ніколі не рэкамендавалі ўвядзенне поўнага лакдаўну. Заўсёды выступалі за тое, што перамяшчэнне грамадзян, гандаль адыгрываюць вельмі важную ролю", - сказаў Ханс Клюге.

Ён адзначыў, што на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам якраз абмяркоўваліся пытанні лакдаўну. Перадаючы словы кіраўніка беларускай дзяржавы, Ханс Клюге адзначыў, што лакдаўн у Беларусі не ўводзіўся таму, што гэта негатыўна ўплывае на псіхічнае здароўе людзей, а таксама негатыўна ўплывае на эканоміку краін, якія моцна залежаць ад экспарту.

Зрэшты, заўважыў Ханс Клюге, СААЗ заўсёды выступала за такія меры, як вакцынацыя, нашэнне масак, фізічнае дыстанцыраванне. "Таксама больш дасканалы кантроль пры перасячэнні граніц і больш інтэнсіўнае тэсціраванне на каранавірус, у тым ліку і з выяўленнем геному віруса, каб мы своечасова маглі заўважыць новыя штамы", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі