Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 лютага 2020, 15:51

Дыпламаты заклікаюць беларусаў напаўняць Вікіпедыю інфармацыяй на роднай мове

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напаўняць Вікіпедыю тэкстамі на беларускай мове - з такой ініцыятывай выступіла пасольства Беларусі ў Швецыі, прымеркаваўшы яе да Дня роднай мовы, які адзначаецца сёння. Падрабязнасці аб правядзенні акцыі "Пішам Вікіпедыю па-беларуску" паведамілі БЕЛТА ў дыпмісіі.

Як адзначыў пасол Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык, паводле ацэнак спецыялістаў, у прасторы інтэрнэту выкарыстоўваецца толькі 4 працэнты існуючых у свеце моў. Прынята лічыць, што калі нечага няма ў інтэрнэце - гэтага не існуе. Таму перад кожнай мовай стаіць актуальная задача - пераадолець так званы лічбавы бар'ер. "Цяпер кожны з нас можа адчуць сябе крыху Скарынам. Вікіпедыю можна разглядаць у якасці ранняга індыкатару таго, што мова пераадольвае "лічбавы бар'ер". Таму мы прапануем усім разам з намі дапамагаць роднай мове - узбагачаць новымі артыкуламі беларускую Вікіпедыю", - сказаў ён.

Напярэдадні ў пасольстве для ўдзелу ў акцыі сабраліся супрацоўнікі дыпмісіі і члены іх сем'яў, актывісты недзяржаўнай арганізацыі "Беларусы Швецыі", суайчыннікі, якія пражываюць у Стакгольме. Многія далучыліся да мерапрыемства ў анлайн-рэжыме.

Яны пісалі і размяшчалі ў Вікіпедыі артыкулы на беларускай мове на самыя розныя тэмы - ад біяграфій шведскіх палітыкаў, якія ўнеслі ўклад у развіццё беларуска-шведскіх адносін, да звестак пра сваю малую радзіму. Акрамя таго, былі апублікаваны грунтоўныя матэрыялы, прысвечаныя беларускай мове.

"Удзельнікі мерапрыемства былі аднадушныя ў тым, што пашырэнне агульнадаступнай інфармацыі на розныя тэмы ў беларускай Вікіпедыі з'яўляюцца канкрэтным укладам у захаванне і развіццё беларускай мовы", - адзначылі ў пасольстве. У дыпмісіі заклікалі ўсіх неабыякавых беларусаў займацца папаўненнем глабальнай Сеткі інфармацыяй на роднай мове не толькі ў святочныя дні, але і на рэгулярнай аснове.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі