
21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі 22 верасня пачнецца двухбаковае комплекснае вучэнне. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.
"Манеўры пройдуць у некалькі этапаў з 22 па 26 верасня на розных палігонах і ўчастках мясцовасці, у асноўным на тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Мэта вучэння - удасканаленне ўзроўню гатоўнасці органаў ваеннага кіравання аператыўных аб'яднанняў у забеспячэнні няспыннага кіравання падначаленымі сіламі і сродкамі ў ходзе вядзення баявых дзеянняў", - расказалі ў Мінабароны.
Пры распрацоўцы задумы вучэння ўлічваліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў на аснове вопыту сучасных узброеных канфліктаў.
Інфармацыйнае суправаджэнне вучэння ажыццяўляецца ваеннымі сродкамі масавай інфармацыі.-0-