ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 25 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +1°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2021, 18:02

ДВПК: Беларусь і ААЭ зацікаўлены ў развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дэлегацыя 23 лютага прадоўжыла напружаны графік перагаворнай работы на палях выстаўкі IDEX-2021. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.

Так перспектывы двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва абмяркоўваліся на сустрэчы старшыні Дзяржкамваенпрама Дзмітрыя Пантуса з намеснікам міністра абароны ААЭ Матарам Салемам Алі Аль Дахеры. Адзначаны добры ўзровень дасягнутага ўзаемадзеяння, існуючы патэнцыял і шляхі яго далейшага ўмацавання, а таксама пацверджана зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва.

Камандуючы аб'яднаным тылам Генеральнага штаба Узброеных Сіл ААЭ Абдулрахман Нахр аль-Мары наведаў нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь на IDEX-2021 і агледзеў стэнды беларускіх арганізацый, якія ўдзельнічаюць у выстаўцы. Дзмітрый Пантус расказаў яму аб найноўшых распрацоўках і тэхналогіях, канцэпцыях узбраенняў, прадстаўленых беларускімі экспанентамі. Абдулрахман Нахр аль-Мары даў высокую ацэнку беларускай экспазіцыі.

Для беларускай дэлегацыі выстаўка IDEX-2021 стала не толькі зручнай пляцоўкай для дэманстрацыі сучасных і перспектыўных распрацовак і тэхналогій, але і паказчыкам таго, што айчынны ВПК мае пэўны навукова-тэхнічны і інавацыйны патэнцыял, які ўяўляе інтарэс для эмірацкіх партнёраў, што і пацвердзілі праведзеныя сустрэчы і перагаворы.

"Эміраты - багатая краіна з адкрытым рынкам, дзе беларускай прадукцыі даводзіцца канкурыраваць з сусветнымі брэндамі. Краіны гэтага рэгіёна (Блізкі Усход і Паўночная Афрыка) - у ліку ключавых заказчыкаў на рынку ўзбраенняў і традыцыйна аснашчаюць свае арміі самымі сучаснымі відамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі. Сёння ў ААЭ добра вядома прадукцыя ААТ "Пеленг" - сістэмы кіравання агнём бранятанкавай тэхнікі, Мінскага завода колавых цягачоў - цяжкая аўтамабільная тэхніка спецыяльнага прызначэння, а таксама ААТ "КБ Радар" - сродкі радыёэлектроннай барацьбы, у тым ліку процідзеяння розным беспілотным сістэмам", - расказалі ў ДВПК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі