Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2019, 17:29

Два знішчальнікі Су-30СМ прыбылі ў Беларусь

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусь прыбылі першыя два знішчальнікі з чатырох, якія Узброеныя Сілы плануюць атрымаць у бягучым годзе. Аб гэтым у сваім Telegram-канале праінфармавала Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

"Толькі што шасі двух баявых самалётаў Су-30СМ дакрануліся да пасадачнай паласы аэрадрома ў Баранавічах. Першая пара баявых знішчальнікаў Су-30СМ з запланаваных дванаццаці прыбыла ў Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні.

Фота з Telegram-канала Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь'

У ведамстве адзначаюць, што самалёты значна павысяць баявы патэнцыял Узброеных Сіл. Яны павялічаць магчымасці па прыкрыцці войскаў і аб'ектаў ад удараў сродкаў паветранага нападзення, патруляванні паветранай прасторы, выяўленні і знішчэнні паветраных і наземных цэлей, вырашэнні задач баявога дзяжурства. ВПС і войскі ППА беларускай арміі атрымаюць магутны інструмент для забеспячэння ваеннай бяспекі.

Як паведамлялася, на наступным тыдні павінна прыбыць яшчэ пара знішчальнікаў. Дагавор на пастаўку самалётаў быў падпісаны ў 2017 годзе. Згодна з кантрактам з расійскім прадпрыемствам у 2019 годзе планавалася пастаўка першага звяна Су-30СМ. У ім чатыры самалёты. Кантракт заключаўся ў мэтах абнаўлення парка баявых лятальных апаратаў. У планах набыццё 12 машын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі