Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2021, 12:50

Два вывазныя рэйсы ў Ірак запланаваны на 26 і 27 лістапада

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два вывазныя рэйсы ў Ірак запланаваны на 26 і 27 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У паведамленні гаворыцца, сёння-заўтра чакаюцца яшчэ два гуманітарныя рэйсы. Першы рэйс прыбудзе ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 23.45 (26 лістапада). Вылет у Эрбіль запланаваны ў 00.45 (27 лістапада).

Другі рэйс чакаюць у мінскім аэрапорце 27 лістапада ў 22.45. Вылет у Эрбіль - у 23.45.

Абодва рэйсы будуць выконвацца авіякампаніяй Iraqi Airways на самалёце Boeing 747-400 (на 420 пасажырскіх крэслаў).

Інфармацыя абнаўляецца і можа мяняцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі