24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 24 па 26 верасня праходзіць XIII Пленум Міжнароднага саюза ДТСААФ СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У рабоце пленума прымаюць удзел дэлегацыі Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага і ваеннага кіраўніцтва.
Перад адкрыццём форуму старшыня цэнтральнага савета ДТСААФ Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Некрашэвіч адзначыў: "Пленум Міжнароднага саюза ДТСААФ СНД - выдатная пляцоўка для абмену вопытам. Сутнасць задач, якія стаяць перад нашымі арганізацыямі, агульная, і яны раскрываюцца ў самой назве, таму ў ходзе пленума мы будзем абменьвацца думкамі па пытаннях, звязаных з забеспячэннем бяспекі нашых краін і ролі ў ёй ДТСААФ", - адзначыў Андрэй Некрашэвіч.
Ён таксама падкрэсліў, што беларускаму Добраахвотнаму таварыству садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту ёсць чым падзяліцца і ў плане практычных напрацовак.
"Нашых калег цікавіць пытанне падрыхтоўкі ваенных, а з 2023 года і грамадзянскіх лётчыкаў у інтарэсах сілавых структур, у інтарэсах грамадзянскай авіяцыі. Мы з задавальненнем падзелімся вопытам. А заўтра наведаем Мінскі аэраклуб, дзе на практыцы пакажам, як адбываецца працэс навучання", - расказаў генерал-маёр.
З 2024 года беларускі ДТСААФ выконвае падрыхтоўку і аператараў БПЛА (беспілотных лятальных апаратаў). "СВА, якая праходзіць практычна каля нашых граніц, паказала, наколькі важны і актуальны гэты напрамак", - адзначыў старшыня цэнтральнага савета.
Многія задачы ў плане падрыхтоўкі моладзі да службы ў арміі ў ДТСААФ ажыццяўляюць праз дзіцяча-юнацкі спорт. Па ўсіх абласцях у гэтым годзе працуюць секцыі пры таварыстве, у якіх займаюцца хлопцы ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. І ўжо на момант прызыву яны маюць практычны вопыт. "Паводле нашых разлікаў, да 2026 года мы зможам цалкам забяспечыць сілавыя структуры аператарамі дронаў", - адзначыў ён.
ДТСААФ праводзіць шэраг мерапрыемстваў у рамках патрыятычнага выхавання. "Ужо 12 кастрычніка нас чакае знамянальная падзея: у Ліпках пры Мінскім аэраклубе будзе адкрыты спартыўна-патрыятычны цэнтр ДТСААФ, дзе акрамя музея авіяцыйнай тэхнікі будзе прадстаўлена 42 ваенна-паветраныя судны. На тэрыторыі ёсць парк актыўнага адпачынку, які абавязкова будзе запатрабаваны моладдзю. Мінскі аэраклуб прадоўжыць рыхтаваць лётчыкаў, грамадзянскіх і ваенных, вучыць парашутыстаў. А гэта прафесіі, якія найбольш неабходны сілавым структурам нашай краіны", - расказаў Андрэй Некрашэвіч.
Вітаючы ўдзельнікаў пленума, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Мар'яна Шчоткіна адзначыла асаблівую важнасць ваенна-патрыятычнага выхавання на ўсіх узроўнях, а таксама падкрэсліла, што без удзелу структур ДТСААФ зрабіць яго ўсёабдымным было б немагчыма.
У ходзе пленарнага пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі асноўныя напрамкі развіцця ДТСААФ Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах, а таксама работу ДТСААФ Расіі па павышэнні ваеннай бяспекі дзяржавы. У парадак дня ўключаны разгляд пытання аб скліканні чарговага XIV Пленума Міжнароднага саюза ДТСААФ СНД і аб правядзенні IV з'езда ДТСААФ СНД.

У рамках абмену вопытам удзельнікі пленума наведаюць аб'екты інфраструктуры ДТСААФ Беларусі, а таксама дэманстрацыйныя і паказальныя палёты авіяцыі і скачкі парашутыстаў.-0-