Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Другое чытанне паправак у закон аб аўдытарскай дзейнасці адбудзецца на вясенняй сесіі

Грамадства 08.02.2019 | 14:22
Людміла Дабрыніна. Фота з архіва
Людміла Дабрыніна. Фота з архіва

8 лютага, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. Другое чытанне праекта закона "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусі "Аб аўдытарскай дзейнасці" плануецца правесці на вясенняй сесіі. Аб гэтым паведаміла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна на круглым стале па абмеркаванні навацый у заканадаўстве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Папраўкі ў закон аб аўдытарскай дзейнасці Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні 6 снежня 2018 года. "Міжсесіённы перыяд камісія выкарыстала ў тым ліку для падрыхтоўкі законапраекта да другога чытання, якое плануецца на вясенняй сесіі. Работа над ім практычна завершана. Распрацаваны дадатковыя нарматыўныя акты", - сказала Людміла Дабрыніна.

Паводле яе слоў, законапраект накіраваны на павышэнне якасці і эфектыўнасці аўдыту. Ён прадугледжвае ўвядзенне ў Беларусі міжнародных стандартаў аўдытарскай дзейнасці, што дасць магчымасць інтэграваць беларускі аўдыт у міжнародную прафесійную супольнасць. Прадугледжваецца стварэнне аўдытарскай палаты, якая будзе адзіным органам самакіравання аўдытарскіх арганізацый, аўдытараў-ІП. Палата будзе каардынаваць іх дзейнасць і прадстаўляць інтарэсы ў дзяржорганах і арганізацыях, ажыццяўляць знешнюю ацэнку якасці работы з магчымасцю прымянення мер уздзеяння ў выглядзе папярэджання, штрафу, прыпынення членства і выключэння з членаў аўдытарскай палаты. Законапраект уводзіць нормы, накіраваныя на ўзмацненне кантролю за правядзеннем суб'ектамі гаспадарання абавязковага аўдыту іх гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці.

Людміла Дабрыніна падкрэсліла, што дэпутацкі корпус і ўсіх зацікаўленых хвалююць пытанні, якія звязаны з гарманізацыяй заканадаўства ў ЕАЭС, функцыянавання аўдытарскай палаты. Гэтыя і іншыя навацыі абмяркоўваюць сёння дэпутаты з членамі грамадска-кансультатыўнага савета па пытаннях аўдытарскай дзейнасці, прадстаўнікамі міністэрстваў, арганізацый.

"Круглы стол - важная сустрэча на выхадзе законапраекта. Прапановы, якія ўзнікнуць пры абмеркаванні, дадаткова ўключым у работу. З улікам вынесенага рашэння пасяджэння круглага стала можна скарэкціраваць якія-небудзь нормы", - падагульніла старшыня Пастаяннай камісіі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.