6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі ўзбекска-беларускі жаночы бізнес-форум пройдзе ў Ташкенце 26 і 27 жніўня. Аб гэтым паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час нарады па пытаннях правядзення форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Другі ўзбекска-беларускі жаночы бізнес-форум пройдзе ў Ташкенце 26-27 жніўня. Часу засталося не так шмат", - адзначыла Наталля Качанава.
Спікер нагадала, што першы ўзбекска-беларускі жаночы бізнес-форум адбыўся ў мінулым годзе на беларускай зямлі. "Ён прайшоў даволі паспяхова. Да нас прыехалі жанчыны-прадпрымальніцы, было заключана 15 кантрактаў на значную суму, на мой погляд, - каля 100 млн беларускіх рублёў. Спадзяюся, у гэтым годзе сума будзе большая, зыходзячы з тых задач, якія паставіў перад намі Прэзідэнт Беларусі. У лютым адбыўся візіт Прэзідэнта Беларусі ва Узбекістан, дзе быў падпісаны план мерапрыемстваў нашага супрацоўніцтва. І правядзенне гэтага форуму - у развіццё тых дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў тым ліку ў ходзе візіту Прэзідэнта ва Узбекістан".
"Мы павінны з вамі зрабіць усё для таго, каб гэты форум на ўзбекскай зямлі прайшоў дастаткова арганізавана, зладжана з нашага боку. Акрамя таго, каб гэта мела эканамічны эфект для нашай краіны", - падкрэсліла Наталля Качанава.-0-