Сцяг Пятніца, 15 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 сакавіка 2026, 19:42

Другі цыкл НДЯА: чаго чакаць удзельнікам, растлумачылі ў Міністэрстве адукацыі

Фота з архіва
Фота з архіва
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другое нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі (НДЯА) пройдзе ў Беларусі ў гэтым годзе, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

Першы цыкл НДЯА адбыўся ў Беларусі ў 2023 годзе, наступны намечаны на 2026-ы. "Гэта не праверка ведаў па асобных вучэбных прадметах, гэта комплекснае даследаванне на ўменне прымяняць у жыцці веды, атрыманыя на ўроках", - растлумачылі ў ведамстве.

Па выніках першага НДЯА былі зроблены асноўныя высновы. Так, найбольш паспяхова юнакі і дзяўчаты справіліся з заданнямі па фінансавай і чытацкай дасведчанасці, крыху менш паспяхова - па матэматычнай і прыродазнаўча-навуковай. "Характэрна, што практычна не было адрозненняў у рэзультатах дзяўчат і юнакоў. Лепш за ўсіх з дыягнастычнай работай справіліся навучэнцы ліцэяў. За імі ідуць навучэнцы з гімназій і сярэдніх школ, далей - каледжаў", - расказалі ў Міністэрстве адукацыі.

Як падкрэслілі ў ведамстве, удзельнікі першага цыкла НДЯА ўжо ўступілі ў дарослае жыццё: "Для іх заданні па функцыянальнай дасведчанасці цяпер не вучэбныя, а рэальнасць - студэнцкая, прафесійна-працоўная, сямейная, грамадская. І ў кожнай з гэтых сфер у іх свае функцыянальныя задачы".

Таксама ва ўстановах адукацыі Беларусі завяршылася рэпетыцыя нацыянальнага даследавання якасці адукацыі (НДЯА) да новага цыкла. Да яе далучыліся вучні 9-х класаў школ і гімназій, а таксама навучэнцы ліцэяў - 10-класнікі і першакурснікі каледжаў. Моладзі былі прапанаваны работы, якія ўключалі заданні па чытацкай і матэматычнай адукаванасці, і заданні па прыродазнаўча-навуковай і фінансавай дасведчанасці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі