Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 сакавіка 2020, 18:27

Другі этап праверкі боегатоўнасці УС праходзіць у Беларусі

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Узброеных Сілах Беларусі прадаўжаецца праверка баявой гатоўнасці. У адпаведнасці з планам падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый пачалі наступны этап праверкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

103-я Віцебская асобная паветрана-дэсантная брыгада і падраздзяленні 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады перамясціліся ў раёны сканцэнтравання і пачалі выкананне вучэбна-баявых задач. "Ваеннаслужачыя 103-й Віцебскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгады пасля маршу ў назначаны раён пачалі адпрацоўку задач комплекснага вучэння, у час якога адпрацоўваюць пытанні маскіроўкі, арганізацыі аховы і разведкі. Асноўная ўвага на гэтым этапе вучэння ўдзяляецца пытанням зладжвання батальёнаў і падраздзяленняў забеспячэння, - расказалі ў ведамстве. - З дэсантна-штурмавым батальёнам 38-й Брэсцкай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады са сродкамі ўзмацнення праводзіцца батальённае тактычнае вучэнне на палігоне Даманаўскі".

Вучэнні дэсантнікаў - чарговы этап удасканалення форм і спосабаў прымянення падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый для барацьбы з тэрарызмам, а таксама праверка іх здольнасці выканаць пастаўленыя задачы ў любых умовах абстаноўкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі