.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2021, 13:05

Дрожжа: правільныя падыходы да мадэрнізацыі забяспечваюць паспяховую работу лясной гаспадаркі

Віталь Дрожжа
Віталь Дрожжа

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правільныя падыходы да мадэрнізацыі забяспечваюць паспяховую работу лясной гаспадаркі. Такое меркаванне выказаў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа ў час праграмы "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Правільныя падыходы да мадэрнізацыі лясной і дрэваапрацоўчай галіны забяспечваюць паспяховую работу лясной гаспадаркі ў цэлым. Трэба адзначыць, што сёння 50 працэнтаў беларускіх лясоў ствараецца пасадачным матэрыялам, вырашчаным на селекцыйнай аснове. Гэты працэс пачынаецца ад зборкі шышкі, калі гаварыць пра хваёвую драўніну. Мы практычна дасягнулі аптымальнай плошчы нашых лесанасенных плантацый", - сказаў Віталь Дрожжа.

Міністр адзначыў: кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача - пераймаць лепшы вопыт, у тым ліку ў фінаў. "Мы пабудавалі чатыры цяплічныя комплексы і ставім сабе задачу ствараць да 25 млн штук пасадачнага матэрыялу закрытай каранёвай сістэмы, - дадаў Віталь Дрожжа. - Пастаўленую Прэзідэнтам задачу мы выканалі, аднак ёсць яшчэ над чым працаваць у будучым".

Міністр падкрэсліў: беларускі лес - гэта багацце краіны. "Мы з вамі павінны разумець: высечка лесу - гэта збор ураджаю. І гэты лес - наша багацце, і яго неабходна рацыянальна выкарыстоўваць", - звярнуў увагу міністр, адзначыўшы, што важна прадаваць драўніну і прадукцыю дрэваапрацоўкі.

Паводле слоў Віталя Дрожжы, Беларусь уваходзіць у топ лясных еўрапейскіх дзяржаў. "Калі ўзяць аб'ём высечкі драўніны з гектара лясной плошчы, мы высякаем менш, чым усе нашы суседзі. У нас аптымальны аб'ём выбаркі, аптымальная ўзроставая структура лесу", - удакладніў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі