10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як у Беларусі нарыхтоўваюць драўнянае паліва напярэдадні ацяпляльнага сезона, расказалі госці праекта БЕЛТА "Краіна гаворыць".
Начальнік аддзела энергетыкі ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Андрэй Садоўскі расказаў, што пры заданні "Мінскамунцепласеткі" па нарыхтоўцы драўнянага паліва 5 тыс. шчыльных куб.м шчэпкі на сённяшні дзень ужо нарыхтавана 7,4 тыс. "У ацяпляльны сезон цвердапаліўныя кацельні гатовы спакойна працаваць, і яны забяспечаны палівам на працяглы тэрмін. На працягу ацяпляльнага перыяду пастаўкі не будуць спыняцца. Гэта работа пастаянна вядзецца", - адзначыў ён.
Але і торфабрыкеты па-ранейшаму купляюць для ацяплення прыватных дамоў, заўважыў намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч. "Там у людзей большасць катлоў - дзесяцігодкі і больш, якія зроблены менавіта на такі від паліва: або дровы, або торфабрыкет. Часцей за ўсё з практыкі людзі змешваюць: выкарыстоўваюць днём у асноўным драўнянае паліва, каб хутка распаліць, а ўжо ў начным рэжыме для захавання на большым прамежку часу цяпла - торфабрыкеты", - растлумачыў ён.
Начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Жук таксама расказаў, што ў рэгіёне сфарміраваны запас драўнянага паліва на асенне-зімовы перыяд. "На складах прадпрыемстваў вобласці нарыхтавана 235 тыс. куб.м дроў пры плане 220 тыс.", - сказаў ён.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Фота Хрысціны Аксёнавай