Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 кастрычніка 2022, 11:53

"Дробязей у гэтай рабоце няма". Качанава аб зваротах грамадзян

7 кастрычніка, Фаніпаль /Кар. БЕЛТА/. У рабоце са зваротамі грамадзян дробязей няма, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў час выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі "Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Мінскай вобласці за студзень - жнівень 2022 года" ў Фаніпалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне, вынесенае сёння на разгляд, для нас не новае. Яно знаходзіцца на пастаянным кантролі, і не толькі ў Савеце Рэспублікі. Вы ведаеце, якое стаўленне да зваротаў грамадзян у нашай краіне. На семінары-нарадзе Прэзідэнт дакладна расставіў усе акцэнты. Гэта работа для нас не новая, але разам з тым на гэтым этапе выходзіць на першы план. Для нас вельмі важна работа з людзьмі, іх настрой, і ўсё тое, чым яны жывуць, мы павінны вельмі дакладна разумець і тонка адчуваць. Дзе мы можам дапамагчы - мы павінны дапамагчы, - сказала Наталля Качанава. - Прэзідэнт заўсёды гаворыць, што мы павінны працаваць на апярэджанне, вырашаць пытанні грамадзян аператыўна і эфектыўна. А практычна 80 працэнтаў зваротаў, якія паступалі да нас, а можа, і больш, - гэта пытанні мясцовых органаў улады. Людзі прывыклі, што ў іх павінна быць цёпла, чыста, светла, яны павінны своечасова атрымліваць медыцынскую дапамогу, усе сацыяльныя даброты".

Работа са зваротамі грамадзян архіважная, адзначыла Наталля Качанава. "Для нас гэта зваротная сувязь. Мы бачым, якія праблемы найбольш актуальныя ў тым ці іншым рэгіёне, для горада, раёна. Мы дакладна разумеем, што нам трэба рабіць, калі ўносім змяненні ў тыя ці іншыя заканадаўчыя акты, распрацоўваем новыя законапраекты, якія сёння патрэбны нашай дзяржаве. Гэта каштоўная крыніца інфармацыі, якую мы чэрпаем для сябе", - падкрэсліла спікер.

5 кастрычніка члены Савета Рэспублікі правялі ў Мінскай вобласці адзіны дзень зваротаў грамадзян. "Мы ахапілі 22 рэгіёны вобласці, - удакладніла старшыня Савета Рэспублікі. - Ад таго, як мы працуем з людзьмі, у многім залежыць грамадска-палітычная абстаноўка ў краіне, асабліва цяпер, калі такая абстаноўка разгортваецца вакол нашай краіны. Таму дакладнае і ўважлівае стаўленне да людзей перш за ўсё. Людзі павінны ведаць сваіх дэпутатаў. Гэта работа павінна быць жывой, нельга абыякава ставіцца да гэтых пытанняў. Але часам мы бачым фармалізм, нежаданне разабрацца ў тым ці іншым пытанні, а дапамагчы разабрацца мы абавязаны. Дробязей у гэтай рабоце няма. Ад кожнага з нас залежыць, што будзе ў нашай краіне. Час патрабуе ад нас абсалютнай самааддачы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі