25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў Беларусі - гэта сапраўднае свята для людзей. Такі пункт гледжання выказаў карэспандэнту БЕЛТА незалежны міжнародны наглядальнік з Сербіі Драгамір Карыч.
"Я пабываў на некалькіх выбарчых участках у Мінску, размаўляў з тымі, хто галасаваў, а таксама з членамі выбарчых камісій, - расказаў Драгамір Карыч. - На мой погляд, усё было арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам, ніякіх парушэнняў не было выяўлена".
"На ўчастках было шмат людзей - яўка добрая, што вельмі важна. Мяне заўсёды прыемна радуе, а я часта бываю наглядальнікам на галасаванні ў вас, як беларусы прыходзяць - як на свята, з дзецьмі, сем'ямі. Гэта сведчыць аб адказнасці грамадзян краіны выканаць свой грамадзянскі абавязак. І гэта не адпавядае таму, пра што часам пішуць некаторыя заходнія краіны", - сказаў сербскі наглядальнік.
Ён лічыць: "Людзі праз выбары вырашаюць свой лёс".
Драгамір Карыч таксама заўважыў, што яму імпануе святочная атмасфера на ўчастках - канцэрты, выставы, буфеты.
"Ваш вопыт цікавы міжнародным наглядальнікам, а я бачыў, што было шмат маіх калег з іншых краін, СНД, Еўропы. І я чуў іх пазітыўныя водгукі аб ходзе выбарчай кампаніі ў Беларусі", - сказаў наглядальнік з Сербіі.
"Сербія - дружалюбная Беларусі краіна. "У нас цэняць і любяць Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, - сказаў Драгамір Карыч. - Вакол вас цяпер ідзе вайна. Народ Беларусі - міралюбівы, шануе мір і стабільнасць".
"Я прылячу з Мінска ў Бялград і буду расказваць сербскім журналістам аб тым, што ўбачыў у вашай краіне, і чым у рэальнасці жыве Беларусь", - рэзюмаваў незалежны міжнародны наглядальнік з Сербіі.-0-