Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лютага 2024, 12:01

ДПК: за выхадныя ў літоўскім пагранпераходзе "Райгардас" аформілі 9 працэнтаў фур

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Менш за ўсё велікагрузаў за два дні прапусцілі на сваю тэрыторыю супрацоўнікі літоўскага пункта пропуску "Райгардас" (сумежны "Прывалка") - 9 працэнтаў ад нормы, гэта значыць афармлялася менш за адзін грузавы аўтамабіль за гадзіну з дзевяці магчымых, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

У цэлым чэргі грузавікоў на ўезд у ЕС фіксуюцца перад усімі літоўскімі пагранпераходамі. Праз латвійскі пункт пропуску "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") у Еўрасаюз прапусцілі 61 працэнт вялікагрузаў.

Па стане на 10.00 вялікая колькасць легкавушак фіксуецца перад польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") і ўсімі літоўскімі пагранпераходамі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі