Фота з архіва
22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За выхадныя дні чарга транспарту на ўезд у ЕС павялічылася на 295 машын. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З пятніцы колькасць легкавушак, якія чакаюць уезду ў Еўрасаюз, павялічылася з 350 да 575 машын. Самы загружаны маршрут праходзіць праз пункт пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст"). Тут за два дні ў Польшчу ўехала 32 працэнты транспарту ад нормы.
У чарзе на ўезд у Літву знаходзіцца 225 легкавушак. З пятніцы сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 51 працэнт аўто ад нормы.
Самы загружаны маршрут у ЕС для фур праходзіць праз літоўскі пункт пропуску "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі"). Праз яго ў Літву з пятніцы ўехала ўсяго 42 працэнты транспарту. Менш за ўсё транспарту аформілі кантрольныя службы "Мядзінінкая" (сумежны "Каменны Лог") - 11 працэнтаў ад нормы, гэта значыць 2 аўто з 20 у гадзіну.
Кантрольныя службы польскага пагранпераходу "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы") прынялі на сваю тэрыторыю 53 працэнты грузавога транспарту. Праз адзіны функцыянуючы латвійскі пункт пропуску "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") у ЕС прыбыла 47 працэнтаў фур.
Па стане на 10.00 перад польскім "Цярэспалем" (сумежны "Брэст") і літоўскім "Мядзінінкаем" (сумежны "Каменны Лог") уезду ў ЕС чакаюць 50 і 4 аўтобусы адпаведна.-0-