25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулы тыдзень у Беларусь у бязвізавым парадку прыбылі 3842 чалавекі з 38 еўрапейскіх дзяржаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
З 15 красавіка 2022 года Беларусь наведалі 1 008 040 жыхароў Еўропы. Так, з Латвіі прыбылі 316 156 чалавек, з Літвы - 578 554, з Польшчы - 101 447. У Беларусь таксама прыбылі 11 883 грамадзяніны з 35 краін, уключаных 19 ліпеня ў спіс "пашыранага бязвізу".
Падрабязная інфармацыя аб бязвізавым наведванні Беларусі размешчана ў спецыяльным раздзеле інфармацыйнага партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку "Граніца Беларусі".-0-