Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2021, 13:57

ДПК: за суткі польскія пункты поўнасцю не выканалі дамоўленасці па пропуску грузавога транспарту

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулыя суткі польскім бокам поўнасцю не выкананы дамоўленасці па пропуску грузавога транспарту праз граніцу на сваю тэрыторыю, а на літоўскім і латвійскім баках - часткова. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

На гэты час выезду з Беларусі чакае 390 фур.

"Найменшы паказчык выканання дамоўленасцей па прапускной здольнасці - 10,4 працэнта - прыпадае на літоўскі пункт пропуску "Твярачус" (з беларускага боку - "Відзы"), а найбольшы - 89 працэнтаў на польскі пункт пропуску "Баброўнікі" (сумежны беларускі - "Бераставіца")", - расказалі ў ведамстве.

На граніцы з Украінай грузавы транспарт выязджаў без затрымак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі