Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2022, 11:27

ДПК: з пачатку тыдня грамадзяне Украіны прыбываюць у Беларусь толькі транзітам праз ЕС

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З пачатку тыдня грамадзяне Украіны прыбываюць у Беларусь толькі транзітам праз ЕС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"З 6.00 18 мая па 6.00 19-га ў нашу краіну транзітам праз Польшчу прыбылі 158 грамадзян Украіны, праз Літву - 25, Латвію - 2", - расказалі ў ДПК.

Беларускі бок аказвае асобам, якія прыбываюць з украінскай тэрыторыі, усю неабходную дапамогу. У тым ліку іншаземцам, якія едуць з Украіны транзітам праз тэрыторыю іншых дзяржаў, для ўезду ў Беларусь не патрэбны ПЛР-тэст (сертыфікат).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі