Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У літоўскім пункце пропуску "Мядзінінкай" за суткі аформілі 4 працэнты фур ад нормы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Уезду ў Латвію і Літву чакаюць 1240 грузавікоў. Менш за ўсё фур за суткі прайшло ў ЕС праз літоўскі пагранпераход "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог"). Яго кантрольныя службы аформілі 4 працэнты транспарту ад нормы, гэта значыць 21 з 500 аўто.
Перад пунктам пропуску "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") фіксуецца 480 грузавікоў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода за 24 гадзіны выканалі норму па пропуску фур на 21 працэнт.
Больш за 340 велікагрузаў чакаюць уезду ў Латвію перад пагранічным пераходам "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына"). Праз гэты пункт пропуску ў Еўрасаюз прайшло 30 працэнтаў транспарту.
Перад адзіным даступным для легкавога транспарту польскім пагранічным пераходам "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") у чарзе знаходзяцца 1745 легкавушак і 25 аўтобусаў. Сумежны бок за 24 гадзіны прыняў на сваю тэрыторыю 33 працэнты легкавых аўтамабіляў ад нормы.-0-