Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усяго 14 працэнтаў фур ад нормы аформілі за 24 гадзіны ў літоўскім "Мядзінінкаі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Праз пагранпераход "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") у Літву прайшло 14 працэнтаў фур ад нормы, г.зн. сумежны бок аформіў 68 з 500 аўто. Гэты маршрут - самы загружаны на шляху ў ЕС. Кантрольныя службы пункта пропуску "Шальчынінкай" ("Беняконі") за суткі прынялі на сваю тэрыторыю 44 працэнты фур ад нормы.
Больш за 70 грузавікоў чакаюць уезду ў Польшчу перад пагранпераходам "Кукурыкі" ("Казловічы"). Па гэтым маршруце ў Еўрасаюз прайшло 64 працэнты транспарту.
Перад адзіным даступным для легкавога транспарту польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" ("Брэст") у чарзе знаходзяцца больш за 270 аўтамабіляў. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю 37 працэнтаў легкавушак ад нормы.-0-