Сцяг Чацвер, 5 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2025, 13:04

ДПК: уезду ў Латвію і Літву чакаюць 1720 фур

Фота з архіва
Фота з архіва
15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэргі на ўезд у Еўрасаюз захоўваюцца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Па стане на 10.00 уезду ў Латвію і Літву чакаюць 1720 грузавікоў. Менш за ўсё велікагрузаў за суткі праехала ў ЕС праз літоўскі пагранпераход "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"). Яго кантрольныя службы аформілі толькі 10 працэнтаў транспарту ад нормы, гэта значыць 52 з 500 аўто.

Перад пунктам пропуску "Шальчынінкай" ("Беняконі") у чарзе знаходзіцца 500 фур, яго супрацоўнікі за 24 гадзіны выканалі норму па пропуску велікагрузаў на 24 працэнты.

Больш за 640 грузавікоў чакаюць уезду ў Латвію перад пагранічным пераходам "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына"). Па гэтым маршруце ў Еўрасаюз праехала 34 працэнты транспарту.

Перад адзіным даступным для легкавога транспарту польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" ("Брэст") у чарзе знаходзяцца 535 аўто. Сумежны бок за суткі прыняў на сваю тэрыторыю ўсяго 31 працэнт легкавушак ад нормы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі