Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 ліпеня 2024, 11:12

ДПК: уезду ў Еўрасаюз на літоўскім напрамку чакаюць каля 1,5 тыс. фур

Фота з архіва
Фота з архіва
24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уезду ў Еўрасаюз на літоўскім напрамку чакаюць каля 1,5 тыс. фур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Па стане на 10.00 самым загружаным напрамкам для грузавікоў застаецца літоўскі, дзе ў чаканні ўезду знаходзіцца 1470 грузавікоў. За мінулыя суткі ў Літву праехалі 34 працэнты фур ад нормы. Менш за ўсё аформілі супрацоўнікі "Мядзінінкая" (сумежны "Каменны Лог") - 19 працэнтаў аўто ад нормы.

Праз латвійскі пункт пропуску "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") у краіны ЕС за суткі ўехалі 54 працэнты грузавікоў, праз польскі "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы") - 61 працэнт фур ад нормы.

За суткі чарга легкавушак на ўезд у ЕС не змянілася. Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст"). Яго кантрольныя службы прынялі на сваю тэрыторыю 38 працэнтаў транспарту ад нормы.

Чарга легкавушак таксама фіксуецца перад літоўскімі пагранічнымі пераходамі "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") і "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі"), дзе ўезду чакаюць 120 і 100 легкавушак адпаведна.

Па стане на 10.00 перад польскім "Цярэспалем" уезду ў Еўрасаюз таксама чакаюць 65 аўтобусаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі