ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2023, 15:14

ДПК: у выхадныя ў польскім "Цярэспалі" аформілі 26 працэнтаў легкавушак ад нормы

Фота з архіва
Фота з архіва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выхадныя ў польскім пункце пропуску "Цярэспаль" аформілі 26 працэнтаў легкавушак ад нормы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

У суботу чарга перад польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") дасягала 300 легкавушак. У выхадныя яго кантрольныя службы прапускалі на сваю тэрыторыю ўсяго 26 працэнтаў транспарту ад нормы. Затрымкі ў афармленні таксама фіксаваліся ў літоўскіх пунктах пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") і "Райгардас" (сумежны "Прывалка"). Літоўскі бок аформіў 44 працэнты легкавушак.

Чэргі грузавікоў фіксаваліся толькі перад польскім пунктам пропуску "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы"). Польскія кантрольныя службы прапусцілі на сваю тэрыторыю 49 працэнтаў фур ад нормы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі